< Homepage
Respublika Byelarus'

  Presentation
 
Кампанія “Тэлерут” (“Teleroute”)  –  лідэр сярод еўрапейскіх Інтэрнэт-дыспетчараў грузавых перавозак і аптымальнага выкарыстання транспарту.  Ужо больш за 20 год мы аказваем прафесіянальную дапамогу ў аптымізацыі аўтадарожных грузавых перавозак, распрацоўваючы і прасоўваючы на рынку надзейныя і прагрэсіўныя тэхналагічныя рашэнні ў рэжыме рэальнага часу, якія прыносяць адчувальны эфект і прыбытак. Сёньня “Тэлерут” – яўны лідэр па аб’ёмах перавозак і надзейнасці сярод дыспетчараў грузавых і транспартных паслуг.
• Паслугамі “Тэлерута” можна карыстацца па ўсёй Еўропе.
• Мы прапануем дастаўку грузаў і транспартных сродкаў у больш чым 40 краін.
• Кожны год дзякуючы “Тэлеруту” па Еўропе перавозіцца больш за 120 мільёнаў тон грузаў.
• Кожны дзень выстаўляецца больш 70 тысячаў прапановаў.
• Да нашае сістэмы падключаныя больш за 45 тысячаў карыстальнікаў.
 
Мы зьвязваем груз з транспартам. Мы знаходзім электронныя рашэнні для тых, хто кіруе грузаперавозкамі і транспартным паркам, дапамагаючы ім выконваць свае задачы хутчэй, прасцей і танней. Карыстальнікі могуць знайсці ў нашай унікальнай базе дадзеных інфармацыю аб тыпе грузу, які неабходна перавезці, месцы пагрузкі і дастаўкі, маршруце, варыянтах планавання, картах і г. д. Абменьвацца інфармацыяй вельмі проста, бо ўсе кліенты карыстаюцца адной і той жа базай дадзеных.
Дзякуючы выключна багатаму вопыту і дасягнутым у галіне Інтэрнэт-камерцыі поспехам кампанія “Тэлерут” без усякіх сумненняў займае выключнае становішча на еўрапейскіх Інтэрнэт-рынках бізнэс-сувязяў паміж кампаніямі.

 
Demonstration
Interested in Teleroute?
Email
+48 22 539 58 59
More about Teleroute
Privacy Policy